30 кастрычніка - выязны суд над Зміцерам Дашкевічам
Выязное паседжанне мазырскага
суда па справе лідара "Маладога фронту" (Чэхія) Зміцера Дашкевіча
адбудзецца ў аўторак, 30 кастрычніка. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з
кіраўнікоў гэтай арганізацыі Мікола Дземідзенка. Палітвязню пагражае перавод з калоніі ў турму
строгага рэжыму.
Між тым, па словах Насты Палажанкі, якія перадае тэлеканал “Белсат”, актывіст
ніяк не мог стаць злосным парушальнікам рэжыму, бо адразу пасля прыбыцця ў
мазырскую папраўчую калонію №20 ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар, а
потым — у памяшканне камернага тыпу. На думку Насты, Дашкевіча перавядуць або ў
турму ў Жодзіне, або ў Горадні.
Зміцер Дашкевіч быў узяты пад варту з 18 снежня 2010 г., асуджаны 24 сакавіка 2011 г. судом Маскоўскага раёна г.Менску па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Знаходзіўся ў калоніі №13 у Глыбокім. 28 жніўня асуджаны па арт.411 КК РБ (непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы) на1 год,у які залічаныя 4 месяцы, якія Зміцер яшчэ не адбыў паводле ранейшага прысуду.
Лідэр «Маладога фронту» паступіў у мазырскую калонію 19 верасня, а 21-га – абвесціў галадоўку ў звязку з «нечалавечымі паводзінамі адміністрацыі калоніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».