viasna on patreon

Сумесная заява FIDH і ПЦ “Вясна” з нагоды пагаршэння ўмоваў зняволення грамадзянскага актывіста Змітра Дашкевіча

2012 2012-11-02T12:01:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fidh-viasna-new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парыж-Менск, 1 лістапада 2012 г.  FIDH і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр "Вясна" асуджаюць рашэнне суда Мазырскага раёна аб прымяненні карнага зняволення супраць лідэра грамадзянска-палітычнай арганізацыі “Малады фронт” Змітра Дашкевіча на працягу ўсяго тэрміну ягонага прысуду. Такі від зняволення прадугледжвае адпраўку Дашкевіча ў турму з яшчэ больш жорсткімі ўмовамі, чым у папраўчых калоніях, у тым ліку кругласутачнае знаходжанне ў камеры.

Суд прыняў такое рашэнне, сцвярджаючы, што сп. Дашкевіч парушыў правілы ўнутранага распарадку Мазырскай калоніі, што зрабіла яго "злосным парушальнікам". На дадзеным момант яго месцазнаходжанне невядома, назва новай турмы не раскрываецца.

Зміцер Дашкевіч быў першапачаткова прысуджаны 24 сакавіка 2011 года да двух гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў "злосным хуліганстве", нібыта учыненым напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. 28 жніўня 2011 года суд Глыбоцкага раёна правёў выязное пасяджэнне ў папраўчай калоніі № 13 у г. Глыбокае і прызнаў грамадзянскага актывіста вінаватым у неаднаразовым непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (частка 1 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса). Да тэрміна сп. Дашкевіча быў дададзены яшчэ адзін год, у выніку чаго ён, верагодна, застанецца ў турме да 28 жніўня 2013 года.

FIDH і ПЦ “Вясна” лічаць, што гэтыя рашэнні з’яўляюцца часткай агульнай рэпрэсіўнай тэндэнцыі ў Беларусі. Яны таксама лічаць, што гэта яшчэ адзін эпізод пераследу ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, накіраваны на прыгнечанне апанентаў рэжыму і прымяненні супраць іх усё большага ціску. Рашэнне суда Мазырскага раёна давяло агульную колькасць палітычных зняволеных, якія адбываюць зняволенне ў турмах з вельмі цяжкімі і рэпрэсіўнымі умовамі, да чатырох.

FIDH і ПЦ “Вясна” заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед супраць сп. Дашкевіча і неадкладна і безумоўна вызваліць яго, як і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства