viasna on patreon

Брэст: забаронены канцэрт гурту “Дай Дарогу!”

2012 2012-11-02T12:05:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-stylski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэты выступ музыкаў быў запланаваны на 3 лістапада ў брэсцкім клубе “Сфера”. Падчас канцэрту гурт збіраўся ладзіць прэзентацыю ў родным горадзе свайго новага альбому.

Як паведаміў кіраўнік гурта Юрый Стыльскі (на фота), адміністрацыя клуба паведаміла, што канцэрт не адбудзецца, але рашэнне пра яго забарону прымалася на іншым узроўні.

Варта адзначыць, што ў мінулыя выходныя “Дай Дарогу!” браў удзел у Men's Fest, які адбываўся ў Брэсце, хаця арганізатары імпрэзы таксама атрымлівалі звесткі, што выступ гэтага музычнага калектыву непажаданы.

Таксама пад пагрозай і наступны канцэрт “Дай Дарогу!”, які запланаваны на 6 лістапада ў Гродна падчас фэсту “Рок-хваля”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства