viasna on patreon

Сябра Беларускага Хельсінскага Камітэту Павел Левінаў аштрафаваны на 62 тысячы рублёў

2007 2007-01-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 студзеня адбылося трэцяе судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе над Паўлам Левінавым, абвінавачаным у дробным хуліганстве. Судзьдзя Першамайскага суду Натальля Карабліна аб’явіла 20-хвілінны перапынак перад вынясеньнем прысуду, аднак у судовую залу больш так і не зьявілася. Пастанову пра штраф памерам 62 тысячы рублёў яна прачытала спадару Левінаву без сьведкаў ва ўласным кабінэце.

Удзельнікі адкрытага паседжаньня спрабавалі знайсьці судзьдзю, аднак памочніца старшыні суду Алена Цыганкова загадала прысутным пакінуць памяшканьне, што выклікала ў іх вялікае абурэньне, бо яны хацелі дачакацца вынясеньня прысуду. Тады памочніца выклікала міліцэйскі нарад, які, аднак ня змог засьведчыць ніякіх непарадкаў: людзі проста чакалі ў калідоры, адмаўляючыся разыходзіцца.

На патрабаваньне выдаць кнігу заўвагаў і прапановаў прагучала катэгарычная адмова — маўляў, праца суду ўжо завершылася. Па зьвестках Радыё Рацыі была складзена калектыўная скарга на імя старшыні суду і ў Міністэрства юстыцыі, якую падпісалі 22 асобы — большасьць з застаўшыхся на той момант удзельнікаў працэсу. Калі а палове восьмай вечара людзі пакідалі будынак, ахоўваць яго сабралася багата міліцыянтаў і нават невядомыя асобы ў цывільным.ККалі а палове восьмай вечара людзі пакідалі будынак, ахоўваць яго сабралася багата міліцыянтаў і нават невядомыя асобы ў цывільным.

Павел Левінаў быў затрыманы ўвечары 13 студзеня, яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы, што дазволіла ўтрымліваць арганізатара выбарачнага назіраньня ў горадзе на працягу асноўнага дня галасаваньня ў ізалятары. Сам сп.Левінаў назваў судовы працэс палітычным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства