viasna on patreon

Слонім: творчая інтэлігенцыя просіць паспрыяць у адкрыцці беларускіх школ

2012 2012-11-05T10:25:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jakimovich.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімскі пісьменнік Аляксей Якімовіч пачаў збор подпісаў сярод творчай інтэлігенцыі Слонімшчыны пад адкрытым зваротам на імя старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. У лісце гаворыцца, што “называцца беларусамі і быць імі – не адно і тое ж. Хіба можна спакойна спаць, калі знікае наш духоўны скарб – мова? Без яе няма шляху ў годнае, прыгожае заўтра. Нашы дзеткі, не чуючы і не мовячы слова па-беларуску, вырастаюць безаблічнымі, нібы шэрыя слупы… “.

Таму творчая інтэлігенцыі просіць спадара Паўлюкевіча “паспрыяць таму, каб у Слоніме і раёне адкрыліся новыя беларускамоўныя школы, класы, садкі, каб нашым дзеткам пачаць шлях да крынічнага, чароўнага слова зямлі, на якой мы жывём”.

Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Слонімшчыны актыўна ставяць свае подпісы. У лістапададзе адкрытае пісьмо будзе перададзена ў Слонімскі райвыканкам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства