viasna on patreon

Гомельскія сябры БАЖ звярнуліся ў Дзяржкантроль у падтрымку “Arche-Пачатак”

2012 2012-11-05T17:20:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baj-arhe-gomiel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельская філія БАЖ далучылася да акцыі "Станем за журналістыку!"

Гомельская філія БАЖ далучылася да акцыі "Станем за журналістыку!"

5 лістапада сябры гомельскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў далучыліся да акцыі “Станем за журналістыку!” Так БАЖаўцы вырашылі падтрымаць свайго калегу Андрэя Пачобута, які знаходзіцца пад крымінальным пераследам, і часопіс “Arche-Пачатак”, якому пагражае закрыццё.

Гомельцы падпісалі адкрыты зварот да Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

У звароце гаворыцца: “Мы, падпісчыкі і чытачы беларускамоўнага часопіса “Arche-Пачатак” выказваем трывогу з прычыны пагрозы знішчэння часопіса. Праблемы ў выдання пачаліся пасля прэзентацыі ў Гродна кнігі Яна Сумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі. Навука і прапаганда на службе ідэалогіі”, а таксама пасля затрымання цяпер ужо былога рэдактара “Arche-Пачатак” Валерыя Булгакава”.

Неўзабаве супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прыйшлі ў выдавецтва, дзе друкуецца “Arche-Пачатак”, забралі дакументы за апошнія два гады і заблакавалі рахунак часопіса. Ніхто не аспрэчвае права праверкі ДФР суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку і рэдакцыі часопіса. Аднак услед за эканамічнай праверкай пачаліся і палітычныя гульні вакол “Arche-Пачатак”, гаворыцца ў звароце.

Яго падпісанты нагадваюць пра цкаванне часопіса на дзяржаўным тэлебачанні, калі выданне беспадстаўна абвінавацілі ў прапагандзе нацызму. “Выглядае, што распачатая эканамічная праверка часопіса пераводзіцца ў плоскасць палітычнай дыскрэдытацыі і расправай над “Arche-Пачатак”. Выказваем рашучы пратэст супраць расправы над штомесячным незалежным часопісам на беларускай мове, які выдаецца для беларусаў і пра беларусаў”, - падкрэсліваецца ў звароце.

Гомельскія журналісты выказваюць заклапочанасць тым, што “Arche-Пачатак”  могуць пазбавіць рэгістрацыі ў выніку эканамічнага і палітычнага ціску, і ён знікне з медыйнага поля Беларусі - гэты адзіны інтэлектуальны беларускамоўны часопіс.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства