Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, што мелі месца на мінулым тыдні.
У “Падзеі тыдня” - навіны ад палітвязняў Мікалая Статкевіча і Зміцера Дашкевіча, якіх на мінулым тыдні наведалі адвакаты.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – кіраўнік аддзела краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Саша Кулаева. З інтэрв’ю з ёй мы даведаемся, якое аблічча Беларусь мае на міжнароднай арэне ў рэчышчы выканання правоў чалавека.
У музычных паўзах – кампазіцыі з альбома “Белы бусел” гурта “Крэсіва”.