Польскі амбасадар заклікаў вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў
https://spring96.org./be/news/59071
2012
2012-11-14T14:10:16+0300
2012-11-14T14:10:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/szarepka.jpg
Лешак Шарэпка заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць
з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і заявіў пра
нязьменнасьць пазыцыі Эўразьвязу і Польшчы ў адносінах да Беларусі, перадае "Радыё Свабода".
«Умовы не мяняюцца, умовы застаюцца ранейшымі. Мы чакаем, каб у Беларусі
не было палітвязьняў, а тыя палітычныя дзеячы, якія пацярпелі, будуць
рэабілітаваныя і змогуць прымаць удзел у грамадзкім жыцьці Беларусі.
Польшча ў поўнай ступені падтрымлівае гэтыя ўмовы, і мы чакаем дзеяньняў
уладаў Беларусі».