viasna on patreon

Мікалай Дзядок "Свабода, роўнасць, братэрства" (відэа)

2012 2012-11-17T11:06:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziadok-videa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

У Інтэрнеце з'явіўся новы міні-фільм, прысвечаны зняволенаму анархісту Мікалаю Дзядку.

Мікалай Дзядок вызнае анархісцкія палітычныя погляды. Адной з падставаў прыцягнення Дзядка да крымінальнай адказнасці стаў ягоны ўдзел у антымілітарысцкай мірнай дэманстрацыі каля Міністэрства абароны Беларусі.

Чальцы анархісцкіх палітычных груп заяўляюць аб непрыняцці мілітарнай дактрыны, падтрымваюць ідэю самакіраванага грамадзтва і народнай салідарнасці, Гісторыя Мікалая Дзядка — гэта драматычная гісторыя новай палітычна актыўнай моладзевай супольнасці.

Мікалай Дзядок узяты пад варту 3 верасня 2010 г., а 27 траўня 2011 г. асуджаны судом Заводскага раёна г. Мінска па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі № 17 у Шклове.

Правядзенне папярэдняга следства па гэтай крымінальнай справе суправаджалася сур’ёзнымі працэсуальнымі парушэннямі і парушэннямі правоў асуджаных, сярод якіх — адвольныя затрыманні, невыкананне тэрмінаў і працэдур затрыманняў, вызначаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі, парушэнне права на абарону, парушэнне прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці.

Асуджаныя  М. Дзядок, І. Аліневіч, А. Францкевіч падчас судовага працэсу заявілі аб тым, што ў дачыненні да іх у ходзе папярэдняга следства выкарыстоўваліся незаконныя дзеянні — псіхалагічны ціск і катаванні. Аб ужыванні ў дачыненні да іх катаванняў заявілі падчас судовага разгляду і шэраг сведкаў, якія адмовіліся ад сваіх паказанняў, дадзеных імі на папярэднім следстве.

Падчас судовага працэсу не захоўваўся прынцып роўнасці бакоў па прадастаўленні імі доказаў, што аказвала ўплыў на аб’ектыўнасць і ўсебаковасць разгляду гэтай справы ў судзе.

Пры такіх абставінах Праваабарончы цэнтр “Вясна” заявіў, што:

— грубыя парушэнні правоў асуджаных даюць падставы лічыць, што разгляд справы ў судзе не быў аб’ектыўным і ўсебаковым, а вынесеныя судом прысуды з’яўляюцца неабгрунтаванымі і незаконнымі;  

— парушэнні правоў асуджаных не дазваляюць лічыць іх законна асуджанымі;

— вынесеныя пры такіх абставінах прысуды павінны быць адмененыя і перагледжаныя.

ПЦ "Вясна" лічыць прысуд Мікалаю Дзядку і іншым асуджаным па гэтай справе палітычна матываваным і вызнае Мікалая Дзядка палітычным зняволеным.

Мікалай Дзядок "Свабода, роўнасць, братэрства" (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства