viasna on patreon

КДБ цісне на асіповіцкага дэпутата ад БХД

2012 2012-11-19T11:01:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутата Асіповіцкага райсавета дэпутатаў, сябра аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Аляксея Цюлькова выклікалі ў мясцовае ўпраўленне КДБ.

Пасля працяглай гутаркі, якая цягнулася каля чатырох гадзінаў, яго папярэдзілі, што паводле артыкулу 193.1 КК Беларусі ён можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Раней у КДБ былі выкліканыя і іншыя асіповіцкія сябры аргкамітэту БХД – Анатоль Цераш і Ўладзімір Клімановіч, перадае прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства