Салігорская моладзь патрабуе беларускамоўнай версіі сайта выканкаму
https://spring96.org./be/news/59144
2012
2012-11-19T11:28:49+0300
2012-11-19T11:28:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/salig-sajt-vukankam.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мясцовыя маладафронтаўцы накіравалі ў Салігорскі выканкам зварот, у якім патрабуюць роўнасці ў дачыненні да беларускамоўных жыхароў рэгіёну. “Адсутнасць беларускамоўнай версіі сайта з’яўляецца не толькі непавагай да беларускамоўных грамадзян рэгіёну, але таксама абмежаваннем права грамадзян карыстацца іх нацыянальнай мовай,” - гаворыцца ў звароце. Сваю пазіцыю маладзёны падмацоўваюць спасылкамі на Закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” ды на міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека.
На дадзены момант афіцыйны сайт Салігорскага раённага выканаўчага камітэту існуе ў двух версіях - рускамоўнай і англамоўнай. Версіі сайта галоўнай дзяржаўнай установы Салігорскага раёна на беларускай мове дагэтуль няма.