Акцыя салідарнасці з Дашкевічам і Статкевічам у Варшаве
У рамках кампаніі
салідарнасці з Зміцерам Дашкевічам і Мікалаем Статкевічам, якая была
ініцыяваная еўрадэпутатам Марэкам Мігальскім, офіс еўрадэпутата, разам з
грамадзянскай кампаніяй «Еўрапейская Беларусь», арганізаваў пікет салідарнасці
з палітвязнямі ў Беларусі.
Акцыя прайшла ў Варшаве на Кракаўскім Прадмесце, недалёка касцёла Св.Анны. У
акцыі прыняло ўдзел каля 30 чалавек, у тым ліку, рэдактар партала Хартия97
Наталля Радзіна і дырэктар Беларускага Дома ў Варшаве Зміцер Бародка. Акцыя
прайшла ў незвычайным фармаце, паколькі сваю салідарнасць з палітычнымі вязнямі
выказалі прадстаўнікі беларускай дыяспары не толькі з Польшчы, але і Францыі,
Літвы, Швейцарыі і Бельгіі. Усе ўдзельнікі пікету трымалі ў руках банэры
кампаніі «Свабода х 2» з партрэтамі Зьмітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча, а
таксама нацыянальныя сцягі.
Падчас акцыі на вялікім экране паказвалі фільм «Беларуская мара», які
распавядае аб падзеях 19 снежня 2010 года - разгоне мірнай дэманстрацыі на
плошчы Незалежнасці і затрыманых прадстаўнікоў апазіцыі. Удзельнікі акцыі
раздавалі так жа ўлёткі, якія распавядаюць пра кампанію «Свабода х 2".
Жыхары польскай сталіцы спыняліся, задавалі пытанні арганізатарам і выказвалі
крайнюю зацікаўленасць праблемай.