У Камянецкім раёне вяскоўцы дамагліся, каб сельсавет застаўся на былым месцы
З прапановай пераносу адміністрацыйнага цэнтра Раснянскага сельсавета з вёскі Абяроўшчына ў вёску Расна выступіла кіраўніцтва Камянецкага райвыканкаму.
Аднак гэтая ініцыятыва не знайшла патрымкі ў саміх вяскоўцаў: падчас арганізаванага вывучэння грамадскай думкі высветлілася, што большасць грамадзян, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, лічаць такі перанос немэтазгодным. Сваё меркаванне ў пісьмовым выглядзе (у тым ліку з дапамогай электроннай пошты) выказалі 332 чалавекі, з якіх 302 выступілі супраць пераносу. У першую чаргу мясцовыя жыхары аргументавалі свой падыход больш зручным геаграфічным месцазнаходжаннем вёскі Абяроўшчына і тым, што да яе лепш дабірацца на грамадскім транспарце.
Раённыя ўлады вымушаны былі прыслухацца да грамадскай думкі і адмовіцца ад сваёй прапановы: ужо абвешчана, што ў бліжэйшчы час пераносу адміністрацыйнага цэнтра сельсавета не чакаецца.