Справу Пачобута працягнулі да 21 сьнежня
https://spring96.org./be/news/59220
2012
2012-11-21T09:41:42+0300
2012-11-21T09:41:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў прэсавы сакратар Сьледчага камітэта па
Гарадзенскай вобласьці Сяргей Шаршуневіч.Тэрмін сьледзтва пераносілі ўжо некалькі разоў,
прычыны пераносу сьледзтва не агалошваюцца.
Андрэй Пачобут, карэспандэнт польскай «Gazety
Wyborczej», абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.
21 чэрвеня ў ягонай кватэры ў Горадні правялі ператрус
і забралі кампутары. Самога Пачобута пасадзілі ў гарадзенскі СІЗА,
дзе ён прабыў да 30 чэрвеня, пасьля чаго быў вызвалены пад
падпіску аб нявыезьдзе.
Як апавёў «Свабодзе» Пачобут, увесь гэты час яго ніхто не выклікаў
на допыты, бо яшчэ ў СІЗА ён адмовіўся супрацоўнічаць
са сьледзтвам.