viasna on patreon

Гомельская раёнка асуджае Літву за рассакрэчванне агентаў КДБ

2012 2012-11-22T16:09:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/savecki_rajon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Карэспандэнт гомельскай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка ў сваім артыкуле асуджае літоўскія ўлады за рассакрэчванне архіваў КДБ (зараз у Інтэрнэце можна пазнаёміцца з дадзенымі агентаў і інфарматараў КДБ, якія «садзейнічалі» спецслужбам у савецкі час).

«Навошта? Навошта пераследаваць тых, хто супрацоўнічаў з арганізацыяй, якая стаяла ў той час на варце дзяржаўных інтарэсаў?», - здзіўляецца журналіст. Ён выказвае сваё меркаванне, што многія інфарматары супрацоўнічалі добраахвотна, бо «патрыятычна і рамантычна настроеныя маладыя людзі марылі хоць неяк звязаць свой лёс з загадкавай і ўсёмагутнай канторай». Але, піша далей аўтар, відаць, у дробязях знаёмы з працай «канторы», што і не ўсіх ахвотных бралі ў стукачы, бо «адбор быў жэстачайшы».

З літоўска-савецкага КДБ аўтар артыкулу пераключыўся на сучасны беларускі, даводзячы, што многія людзі па першым тэлефанаванні бягуць туды на «паўсагнутых» і падпісваюць любыя паперы, і многа ёсць такіх, хто «маўчыць у анучку».

Прыплёў да тэмы рассакрэчвання архіваў КДБ у Літве журналіст і кіраўніка ПЦ «Вясна». «Вельмі ўжо дарэчы аказалася гэта люстрацыя, калі ўспомніць мастацкі «стук» на Бяляцкага, той жа скандал з пралётам праз іх мяжу на нашу тэрыторыю шведскага самалёта», - робіць выснову аўтар артыкулу. І падводзіць рысу: «Усе роўна іх спецслужбам далёка да магутнасці, прафесіяналізму і аўтарытэту савецкага КДБ — як кожнаму з нас да Луны».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства