viasna on patreon

Праз год пасля вынясення прысуду Алесю Бяляцкаму пераслед Праваабарончага цэнтра "Вясна" працягваецца

2012 2012-11-24T09:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Парыж-Жэнева, 23 лістапада - Праз год пасля вынясення прысуду Алесю Бяляцкаму Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, Сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы Чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), па-ранейшаму вельмі занепакоеная яго лёсам і пастаянным пераследам супрацоўнікаў праваабарончага цэнтра "Вясна", а таксама іншых праваабаронцаў краіны.

Год таму, 24 лістапада 2011 г суд Першамайскага раёна Мінска прысудзіў Алеся Бяляцкага, старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта FIDH, да 4,5 гадоў пазбаўлення волі. Паводле прысуду, ён павінен адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, яго маёмасць - у тым ліку мінскі офіс "Вясны", аформлены на яго імя - павінна быць канфіскавана, і ён павінен заплаціць штраф у памеры 757.526.717 беларускіх рублёў (прыблізна 70.000 Euro) . 24 студзеня 2012 года Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле гэты прысуд, не задаволіўшы касацыйнай скаргі, і 28 лютага 2012 Алесь Бяляцкі быў пераведзены ў калонію ўзмоцненага рэжыму № 2 г. Бабруйска.

Абсерваторыя нагадвае, што Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўні 2011 г. супрацоўнікамі фінансавай паліцыі і абвінавачаны - нягледзячы на ​​выразна палітычную матывацыю гэтага пераследу - ва «ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры».

З тых часоў ён падвергнуўся шматлікім дысцыплінарным спагнанням з боку турэмнай адміністрацыі, якія прывялі ў тым ліку да скарачэння колькасці сродкаў, якія яму дазволена атрымліваць на свой рахунак у калоніі, адмовы ў спатканнях і ў атрыманні пасылак. Іншым зняволеным калоніі забаронена ўступаць у кантакт з Алесем Бяляцкім, што яшчэ больш ўзмацняе яго ізаляцыю і ўзровень псіхалагічнага ціску, які аказваецца на яго.

Варта падкрэсліць, што прысуд Алесю Бяляцкаму быў адназначна скіраваны супраць яго дзейнасці як праваабаронцы і супраць Праваабарончага цэнтра "Вясна", і ў пачатку ліпеня 2012 г суд Партызанскага раёна Мінска пацвердзіў рашэнні аб канфіскацыі офіса. 17 лістападзе Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, атрымала афіцыйнае апавяшчэнне, якое інфармуе яе аб тым, што 26 лістапада «Вясна» будзе выселена з офіса, займанага ёю апошнія 12 гадоў.

Абсерваторыя зноў рэзка асуджае факты пераследу і незаконнага ўтрымання пад вартай Алеся Бяляцкага і выказвае трывогу ў сувязі з хуткім высяленнем ПЦ "Вясна", які больш за 16 гадоў аказвае неацэнную падтрымку ахвярам парушэнняў правоў чалавека. Відавочна, што рыхтуемыя меры - гэта чарговая праява бясконцай кампаніі паклёпу і пераследаў, якую вядуць ўлады Беларусі супраць "Вясны" на працягу апошніх гадоў.

У сувязі з гэтым Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і да спынення пераследаў ПЦ "Вясна", паколькі гэтыя дзеянні відавочным чынам накіраваны на перашкаджэнне іх законнай праваабарончай дзейнасці.

Нарэшце Абсерваторыя аднаўляе свой заклік да ўладаў Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый краіны ў адпаведнасці з Дэкларацыяй аб праваабаронцах ААН, Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека і іншымі праваабарончымі механізмамі, ратыфікаванымі Беларуссю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства