viasna on patreon

“Граніт” трапіў у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў

2012 2012-11-26T17:06:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За парушэнні правоў сяброў незалежнага прафсаюзу “Граніт” трапіў у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў. Такое рашэнне прыняла Міжнародная арганізацыя працы ў адносінах да прадпрыемства ў Мікашэвічах, дзе сёлета працягваўся ціск з боку адміністрацыі на актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху, а некаторыя з іх былі звольненыя.

Пры гэтым кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на “Граніце” Алег Стахаевіч заўважае, што знайсці працу на дзяржаўных прадпрыемствах звольненым вельмі складана, бо інфармацыя пра іх хутка трапляе у аддзелы кадраў іншых устаноў. Таму прафсаюзныя актывісты вымушаны шукаць іншыя спосабы атрымання заробку - нават за межамі Беларусі.

Што тычыцца цяперашняй сітуацыі на “Граніце”, дык паводле словаў Стахаевіча, адміністрацыя прадпрыемства дагэтуль выклікае рабочых на гутаркі і прапануе адмовіцца ад удзелу ў складзе незалежнага прафсаюзу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства