viasna on patreon

Як высялялі “Вясну” (відэа)

2012 2012-11-28T17:42:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasna-kanfiskat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Апячатаныя дзверы офіса ПЦ "Вясна"

Апячатаныя дзверы офіса ПЦ "Вясна"

26 лістапада судовыя выканаўцы сканфіскавалі маёмасць і апячаталі памяшканне Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дзе цягам апошніх 12 год аказвалася дапамога рэпрэсаваным грамадзянам, ладзіліся прэсавыя канфэрэнцыі аб парушэннях правоў чалавека ды іншыя праваабарончыя мерапрыемствы.

За час існавання офісу Праваабарончага цэнтруВяснаяго наведалі тысячы грамадзян, Тут збіраліся сродкі для падтрымкі рэпрэсаваных, праводзіліся прэс-канферэнцыі, сустрэчы, трэнінгі і семінары.

24 лістапада споўніўся год, як быў вынесены прысуд кіраўніку Праваабарончага цэнтруВяснаАлесю Бяляцкаму, асуджанаму на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці па абвінавачанні ва ўхіленні ад уплаты падаткаў, а па сутнасці -- за атрыманне фінансавых сродкаў для дзейнасці арганізацыі. Гэты прысуд прысуд міжнародная грамадскасць расцэньвае як расправу над выбітным беларускім праваабаронцам і спробу спыніць дзейнасць Праваабарончага цэнтруВясна”.

 

Як высялялі “Вясну” (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства