viasna on patreon

Францыя не пакідае без увагі Алеся Бяляцкага (дадаліся фота)

2012 2012-11-29T15:16:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aland-belhasen-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен

Франсуа Аланд, прэзідэнт Французскай рэспублікі, узвёў Суэр Белхасен, прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), у ранг кавалера ордэна Ганаровага легіёна. Ён прысвяціў гэтую ўзнагароду усім актывістам FIDH, і асабліва – тым, што знаходзяцца ў зняволенні, сярод іх і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі.

У сваёй прамове падчас цырымоніі ўзнагароджання, якая адбылася 26 лістапада, Франсуа Аланд, звяртаючыся да спн. Белхасен, сказаў: "У Вашай асобе я хачу адзначыць ўсіх актывістаў FIDH, якія часта дорага расплачваюцца за сваю смелую барацьбу. Я думаю пра вашага віцэ-прэзідэнта сп. Бяляцкага, які пакутуе ў зняволенні ў Беларусі, вашага намесніка генеральнага сакратара Набіла Раджаба, заключанага ў турме Бахрэйна, і ўсіх сябраў вашай арганізацыі, якія сёння знаходзяцца за кратамі толькі таму, што яны патрабуюць выканання правасуддзя".


Тым часам на білбордзе з партрэтам Алеся Бяляцкага, усталяваным перад мэрыяй 11-й акругі горада Парыжа ў траўні гэтага года ў знак далучэння горада да міжнароднай кампаніі за вызваленне вядомага праваабаронцы, з'явіўся надпіс: "Алесь Бяляцкі, Ганаровы грамадзянін Парыжа". Нагадаем, што сан Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа зняволенаму віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" быў прысвоены 16 кастрычніка.

Больш фота з урачыстай цырымоніі можна знайсці тут.

Франсуа Аланд узнагароджвае Суэр Белхасен
Прадстаўнікі і сябры FIDH

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства