viasna on patreon

Прадстаўнікі 33 праваабарончых арганізацый заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Бяляцкага і даць магчымасць прадоўжыць працу "Вясне"

2012 2012-11-29T22:20:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/civic_solidarity-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

33 праваабарончыя арганізацыі, якія ўваходзяць у Міжнародную платформу "Грамадзянская салідарнасць", заклікалі ўлады Беларусі зняць усе абвінавачанні з праваабаронцы Алеся Бяляцкага і неадкладна вызваліць яго, дазволіць праваабарончаму цэнтру "Вясна" працягваць працу ў яго памяшканні, а таксама спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў краіны.

Аб гэтым гаворыцца ў заяве, якую падпісалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый каля 20 краін, паведамляе БелаПАН.

Міжнародныя праваабаронцы асуджаюць, у прыватнасці, канфіскацыю офіса "Вясны". "Гэтыя дзеянні з'яўляюцца чарговым праяўленнем парушэння свабоды асацыяцый з боку ўлад Беларусі, якія працягваюць націск на іншадумцаў і спрабуюць аб'явіць праваабаронцаў па-за законам, запужваць іх і крымінальна праследаваць. Нягледзячы на тое, што свабода асацыяцый гарантавана беларускай Канстытуцыяй, улады краіны парушаюць Асноўны закон, а таксама міжнародныя стандарты, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь у рамках ААН, і абавязацельствы, узятыя дзяржавай на сябе ў рамках АБСЕ", — гаворыцца ў заяве.

Яны таксама нагадваюць, што суд над Бяляцкім "быў адзначаны грубымі парушэннямі права на абарону і права на справядлівы суд". "Ніводнаму міжнароднаму назіральніку не ўдалося атрымаць візу для таго, каб прыехаць у Беларусь і прысутнічаць на судзе; сярод тых, каму было адмоўлена ў беларускай візе, былі супрацоўнікі Міжнароднага партнёрства за правы чалавека (IPHR) і Нарвежскага Хельсінкскага камітэта, арганізацый — членаў платформы "Грамадзянская салідарнасць". Канфіскаваная кватэра была памяшканнем, у якім "Вясна ажыццяўляла сваю дзейнасць на працягу 12 гадоў", — гаворыцца ў заяве.

"Платформа "Грамадзянская салідарнасць" асуджае новыя крокі беларускіх улад, накіраваныя на спыненне дзейнасці вядомай няўрадавай арганізацыі, якая працягвае мужна выконваць сваю працу, нягледзячы на турэмнае зняволенне свайго кіраўніка і сур'ёзны ціск, які адчуваюць яе члены на працягу апошняга года", — заяўляюць праваабаронцы.

Таксама платформа заклікала міжнародную грамадскасць падтрымаць свае патрабаванні і прадоўжыць заклікі да Аляксандра Лукашэнкі ўстрымацца ад далейшых рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства