viasna on patreon

У Менску забаронены канцэрт, які меў адбыцца напярэдадні Дня сьвятога Валянціна 13 лютага

2007 2007-02-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя Дому літаратара, дзе плянавалася імпрэза, тлумачыць гэта тэхнічнымі прычынамі. Арганізатары акцыі – камісія па культуры партыі БНФ і сябры кампаніі “За свабоду” – называюць забарону палітычна матываванай.

У імпрэзе арганізатары хацелі спалучыць некалькі падзеяў: акрамя Дня сьвятога Валянціна, адзначыць дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага, які прыпадае на люты, а таксама прэзэнтаваць музычны дыск барда Сяржука Сокалава-Воюша. Заява на арэнду залі была задаволеная, але сёньня з Дому літаратара паведамілі, што дамова скасаваная, паведаміў "Радыё Свабода" адзін з арганізатараў Франак Вячорка.

“Сёньня я атрымаў інфармацыю ад камэнданта Дому літаратара, што прынята рашэньне на вышэйшым узроўні 13-14 лютага не праводзіць ніякіх імпрэзаў у дзяржаўных установах”, -- паведаміў актывіст.

У літаратурна-музычнай вечарыне плянавалі браць удзел вядомыя літаратары, барды, гурты гістарычнай музыкі. Таксама мелася адбыцца тэатральная пастаноўка, галоўны герой якой Кастусь Каліноўскі, а таксама прэзэнтацыя фільма пра беларускі супраціў 20-стагодзьдзя.

Арганізатары заяўляюць, што імпрэза ўсё ж адбудзецца, а час, месца і форма яе правядзеньня зараз вызначаецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства