Паліцыя затрымала расійскіх фатографаў на пікеце ў падтрымку іх беларускіх калегаў
Паліцыя затрымала расійскіх фатографаў на пікеце ў падтрымку іх беларускіх
калегаў
Маскоўская паліцыя раніцай затрымала пяцёра ўдзельнікаў пікета ля амбасады
Беларусі на Марасейцы. Пікет быў арганізаваны фатографам Вікторыяй Іўлевай ў
знак пратэсту супраць спалення рэспубліканскай мытняй 41 альбома-зборніка
"Прэс-фота Беларусі".
Прэфектура ЦАО Масквы адмовілася ўзгадняць правядзенне пікету.
"Новая" распавядала пра парадаксальныя падставы такога рашэння. З
раніцы ля амбасады дзяжурыў узмоцнены нарад паліцыі.
Варта было ўдзельнікам пікету стаць з плакатамі насупраць амбасады, як падышлі
паліцыянты і запатрабавалі спыніць акцыю. Іўлева не пагадзілася і доўга
спрачалася з маёрам, пераконваючы яго ў неправамоцнасці забароны. Па словах
фатографа, у МЗС Расеі з ААН прыйшла скарга аб недапушчальнасці выкарыстання
міжнародных дакументаў для апраўдання забаронаў масавых акцый.
Нягледзячы на паўгадзінную дыскусію, усе ўдзельнікі пікету былі дастаўлены ў
АУС "Басманнае", зараз на Марасейцы працягваюцца адзінкавыя пікеты.
Сярод затрыманых, акрамя Іўлевай, Ксенія Жыхарава, Марыя Іонаван-Грыбіна і
рэдактар часопіса "Рускі рэпарцёр" Арцём Чарноў.
Паводле "Новай газеты"