Затрыманы мастак Алесь Пушкін
Мастак Алесь Пушкін затрыманы і знаходзіцца ў пастарунку Ленінскага раёну Менску.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў сам Алесь
Пушкін. Ён не пасьпеў паведаміць, дзе
і за што быў затрыманы, бо сувязь нечакана перарвалася,
і цяпер ягоны тэлефон не адказвае. У дзяжурнай частцы РУУС
Ленінскага раёну і гарадзкога аддзелу міліцыі Ленінскага раёну адказалі,
што такога затрыманага ім не дастаўлялі.
Напярэдадні Алесь Пушкін правёў мастацкі пэрформанс: з партрэтам змагара
антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд. Мастак
падаў заяву на абскарджваньне рашэньня суду Смаргонскага раёну, паводле
рашэньня якога адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт
за тое, што ў верасьні гэтага году прайшоў з партрэтам
Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.