viasna on patreon

У Гомелі збіраюць подпісы за захаванне драўлянай спадчыны

2012 2012-12-05T14:38:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/skidan_andrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Скідан, навуковы супрацоўнік філіялу Веткаўскага музею народнай творчасці

Андрэй Скідан, навуковы супрацоўнік філіялу Веткаўскага музею народнай творчасці

У Гомелі актывісты моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака», гарадской арганізацыі ТБМ, а таксама іншыя ініцыятывы і неабыякавыя грамадзяне збіраюць подпісы пад зваротам да ўладаў за захаванне ўнікальнай драўлянай забудовы, якая зараз руйнуецца ў цэнтры горада.

Таксама навуковы супрацоўнік філіялу Веткаўскага музею народнай творчасці Андрэй Скідан і група грамадзян падрыхтавалі прапанову да старшыні Гомельскага гарвыканкаму Пятра Кірычэнкі. У лісце да старшыні гарвыканкаму гаворыцца, што ў гістарычным цэнтры Гомеля, па вуліцах Валатаўской і Парыжскай Камуны, размяшчаецца ўнікальная драўляная забудова мяшчанскага ўзору XIX - пачатку XX стагоддзя, вартая захавання і надання ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але ў адпаведнасці з генеральным планам развіцця Гомеля большасць драўляных будынкаў ідзе пад знос.

«У сувязі з канфліктнай сітуацыяй вакол дадзенага пытання заклікаем неадкладна правесці адкрытае грамадскае абмеркаванне праблемы прадстаўнікамі гарвыканкама і грамадскасці. На гэтую сустрэчу мы бачым неабходнасць запрасіць усе зацікаўленыя бакі, сярод якіх прадстаўнікі музея гісторыі Гомеля, філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці, грамадскіх аб'яднанняў «Талака» і ТБМ, спецыялісты, навукоўцы, краязнаўцы, жыхары вуліц Валатаўская і Карла Маркса. Падкрэсліваем неабходнасць прысутнасці ўсіх вышэйпералічаных прадстаўнікоў, а таксама іншых даследчыкаў, якія пажадаюць прыняць удзел у абмеркаванні», - напісана ў звароце.

Пад лістом падпісаліся актывісты, навукоўцы, даследчыкі, журналісты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства