Брэст: пададзены заяўкі на пікеты ў падтрымку малага памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай
Як паведаміў адзін з ініцыятараў акцый Ігар Маслоўскі, пікеты плануецца ладзіць на працягу трох дзён у снежні на адной з пляцовак у цэнтры горада, якія раней былі вызначаныя мясцовымі ўладамі для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў падчас мінулай кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Заяўнікі пікетаў маюць намер сабраць подпісы сярод жыхароў Брэста пад зваротам, дзе ўтрымлівваецца заклік паскорыць рэалізацыю пагаднення з Польшчай аб малым памежным руху. Пасля сабраныя подпісы будуць перададзены дэпутатам, што прадстаўляюць у беларускім парламенце тэрыторыі, на які мусіць распаўсюджвацца малы памежны рух з суседняй краінай.
Ігар Маслоўскі нагадаў, што ўжо амаль два гады пагадненне, якое дае права жыхарам памежных рэгіёнаў у спрошчаным парадку перасякаць мяжу, не працуе і гэта замінае развіццю эканамічных, культурных і турыстычных сувязяў паміж грамадзянамі Беларусі і Польшчы.