viasna on patreon

Баранавічы: пікет да Дня правоў чалавека забаронены (дакумент)

2012 2012-12-06T15:16:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/syrycahousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца і Сяргей Гоўша

Віктар Сырыца і Сяргей Гоўша

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца і праваабаронца Сяргей Гоўша 5 снежня атрымалі ліст з Баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Дз. Касцюкевіча.

У лісце паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 10 снежня 2012 года. Гарвыканкам лічыць, што заяўнікі парушылі арт. 5 Закона Р Б ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З) і пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы” (у рэдакцыі рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497). Пры гэтым гарадскія ўлады традыцыйна не паведамляюць, што канкрэтна парушылі заяўнікі, але прапануюць, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

– Па-першае, мы хацелі нагадаць нашым грамадзянам, што Беларусь падпісала Усеагульную Дэкларацыю правоў чалавека і ўзяла на сябе абавязак строга і абавязкова выконваць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека. Па-другое, усім нам трэба казаць пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і пра тое, што выкананне нашых канстытуцыйных правоў залежыць сёння ад волі чыноўнікаў, – адзначыў Віктар Сырыца.

Адказ Баранавіцкага гарвыканкама заяўнікам пікету:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства