viasna on patreon

На арганізатара «Славянскага маршу» ў Магілёве завялі справу

2012 2012-12-07T13:19:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Арганізатар «Славянскага маршу» ў Магілёве Дзмітрый Дзенісенка 6 снежня быў выкліканы позвай у Ленінскі РАУС абласнога цэнтра. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс.

Нагадаем, 25 лістапада ў Магілёве прайшоў санкцыянаваны ўладамі "Славянскі марш" Супрацоўнікі міліцыі забаранілі ўдзельнікам акцыі выкарыстоўваць чорна-жоўта-белы «імперскі сцяг» — гістарычную сімволіку Расіі. Яна і не выкарыстоўвалася. Ні падчас правядзення маршу, ні пасля яго завяршэння якіх-небудзь прэтэнзій да арганізатара міліцыянеры не выказвалі.

Як сказаў БелаПАН Дзмітрый Дзенісенка, ён лічыць, што адміністрацыйнае справаводства распачата ў дачыненні да яго з-за правядзення «Славянскага маршу».

Разам з тым ён вельмі здзіўлены, што пытанні ў міліцыі да яго ўзніклі праз паўтара тыдні пасля акцыі.

«Позву, падпісаную інспектарам Загорскім, які, дарэчы, сам быў на акцыі, прынеслі на працу маім бацькам. Я жыву разам з імі. Ні ў тэлефоннай гутарцы, ні пры ўручэнні позвы не было зразумела растлумачана, у чым непасрэдна складалася парушэнне мною заканадаўства. Я сябе ні ў чым вінаватым не лічу», — сказаў арганізатар «Славянскага маршу».

У позве не ўказваецца, у чым непасрэдна падазраецца актывіст славянафільскага руху. Гаворыцца толькі, што Дзенісенка выклікаецца «ў якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс».

7 снежня да 15.00 Дзмітрый Дзенісенка павінен з’явіцца ў Ленінскі РАУС Магілёва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства