viasna on patreon

Бабруйскія сябры АГП падалі заявы на правядзенне пікетаў 19 снежня

2012 2012-12-07T13:52:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў і сябра гэтай жа партыі Мацвей Хатары падалі ў гарвыканкам дзве заяўкі на правядзенне пікетаў.

-Гэтымі пікетамі мы хочам звярнуць увагу беларусаў на сітуацыю, якая склалася ў краіне. Плануецца, што яны пройдуць пад лозунгам “Скралі выбары, каб распрадаць краіну”. Мы не хочам, каб нашу краіну прадавалі, каб людзі атрымлівалі капейкі, каб расла колькасць эмігрантаў, і менавіта пра гэта хочам размаўляць з людзьмі на пікетах, - кажа Віктар Бузінаеў.

Заявы пададзеныя на правядзенне пікетаў у раёне скрыжавання вуліц Мінскай і Кастрычніцкай (пляцоўка каля лазні №2), а таксама прылеглая тэрыторыя да спорткомплекса “Славянка” (стадыён на вуліцы Урыцкага-76). Меркаваная дата правядзення – 19 снежня.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства