Сябра партыі “Справядлівы свет” асудзілі на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай
Жлобінскі раённы суд вынес прысуд сябру партыі “Справядлівы свет” Яўгену Басарэўскаму. 66-гадоваму актывісту прызначылі тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, ягонай былой калеге Валянціне Касцюкевіч – чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстнову з частковым скасаваннем тэрміну на 1 год.
Яўген Басарэўскі і Валянціна Касцюкевіч прызнаныя вінаватымі па частцы 3 артыкула 424 КК РБ (“злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі”). Мяккі прысуд суддзя Інна Шаршнёва патлумачыла тым, што абодва абвінавачаных раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, а таксама маюць станоўчую характырыстыку з месца былой працы.
Нягледзячы на тое, што судовае пасежданне было прызначана на 16 гадзін 7 снежня, для прысуду суддзя Інна Шаршнёва выдалілася на паўтары гадзіны. На заключную частку пасеждання дзяржаўны абвінаваўца Андрэй Аношка не з’явіўся, замест яго ў зале прысутнічаў чалавек у цывільным, які не быў прадстаўлены прысутным.
Адвакаты Басарэўскага і Касцюкевіч маюць намер абскардзіць гэты прысуд у вышэйшай інстанцыі. Сам Яўген Басарэўскі быў настроены на больш песіместычны сцэнар.
–Канешне, я быў гатовы да больш суровага прысуду, – кажа Яўген Іванавіч. – Справа, якая поўнасцю развалілася і паказала нашу недатычнасць да гэтага “злачынства”, яшчэ раз даказвае, што прысуд мне і маёй калеге быў вынесены з палітычных матываў. Таму мы спадзяемся на станоўчае рашэнне абласнога суда, дзе ўплыў заказчыкаў гэтай справы не будзе мець такую моц, як у раённым Жлобіне.
Нагадаем, агулам суд над Яўгенам Басарэўскім ішоў з 2010 года, калі актывіст спрабаваў вылучыцца ад партыі “Справядлівы свет” у якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы. Напярэдадні мясцовых выбараў-2010 Камітэт дзяржаўнага кантролю правёў праверку ўпраўлення камунальнай уласнасці, якую на працягу пяці гадоў (з 2004 па 2009 гг.) узначальваў Яўген Басарэўскі. КДК выявіў, што прадпрыемства як быццам бы ўхiляўся ад выплаты 50% арэнднай платы, чым нанесла ўрон дзяржаве на суму больш за 180 мільёнаў рублёў. Крыху пазней супраць жлобінскага актывіста Басарэўскага і былога бухгалтэра Цэнтру ўпраўлення камунальнай уласнасці Валянціны Касцюкевіч была ўзбуджана крымінальная справа.
Нягледзячы на тое, што правека Мінюста не знайшла парушэнняў у дзеяннях Басарэўскага і Касцюкевіч, суддзя Інна Шаршнёва вынесла абвінаваўчы прысуд абодвум фігурантам гэтай справы.
На фота: Яўген Басарэўскі у зале Жлобінскага раённага суда перад вынясеннем прысуду