viasna on patreon

Амбасадару Нямеччыны дазволілі сустрэцца з Аляксандрам Казуліным

2007 2007-02-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта 8 лютага на ранішнім паседжанні Еўрапарламента паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ірына Казуліна. Яна падзякавала старшыні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэну за яго нядаўні візіт у Беларусь. Яна лічыць, што вынікі гэтага візіту маюць станоўчае значэнне. “І тое, што беларускія ўлады дазволілі амбасадару Нямеччыны сустрэцца з Аляксандрам Казуліным – гэта ўжо вынік, няхай і невялікі”, – сказала Ірына Казуліна.

“Акрамя таго, важна, каб еўрапейскія службоўцы сваімі вачамі бачылі, што адбываецца ў Беларусі – лепш адзін раз убачыць, чым дзесяць раз пачуць”, – лічыць жанчына.

Ірына Казуліна нагадала тым, хто прысутнічаў, што менавіта ЗША выратавалі жыццё А.Казуліну, падняўшы пытанне па сітуацыі ў Беларусі на паседжанні Рады бяспекі ААН, і падзякавала прадстаўніку Дзярждэпартамента ЗША Дэвіду Крэмеру, які таксама прысутнічаў на паседжанні Еўрапарламента.

І.Казуліна заклікала дэпутатаў Еўрапарламента, сусветную грамадскасць да рашучых сумесных дзеянняў. “Можна спрачацца, выпрацоўваць стратэгію, але ў той самы час трэба рабіць крокі наперад, каб Беларусь не была ў заложніках аднаго чалавека, каб у нашай краіне не засталося ніводнага вязня сумлення”, – сказала Ірына Казуліна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства