«Ляпіс Трубяцкой» выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага
Падчас
канцэрту «Ляпісаў» у Маскве 30 снежня будзе праходзіць акцыя Amnesty
International у абарону беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і яшчэ
4 чалавек з Судана, Ірана, Тайваня і ЗША. Гэтая
акцыя адбудзецца ў межах Міжнароднага марафону па напісанні лістоў
Amnesty International, у якім удзельнічаюць дзясяткі тысяч людзей ва
ўсім свеце, паведамляе афіцыйны сайт гурта.
Алесь Бяляцкі - вядомы беларускі праваабаронца і старшыня цэнтра "Вясна". Яго арыштавалі 4 жніўня 2011 і прысудзілі да 4,5 гадоў турэмнага зняволення. Amnesty
International упэўненая, што Алеся Бяляцкага пазбавілі свабоды, каб
перашкодзіць яму змагацца за правы чалавека ў Рэспубліцы Беларусь. Арганізацыя лічыць яго вязнем сумлення.
Напісаць
ліст у абарону Алеся Бяляцкага прэзідэнту Беларусі Аляксандру
Лукашэнку, а таксама выступіць у падтрымку іранскай праваабаронцы Наргез
Махамадзі, актывістаў суданскага моладзевага руху «Гірыфна», вязня
Гуантанама Хусэйна Альмерфедзі і прысуджанага да смерці тайванца Чыоу
Хо-Шуня, можна будзе да і пасля канцэрту ў фае Live Music Hall. З дапамогай такіх лістоў Amnesty International ўдалося дапамагчы тысячам людзей ва ўсім свеце.