За зьбіцьцё салдата тэрміновай службы вайсковая пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненьні прапаршчыка Ваеннай акадэміі
https://spring96.org./be/news/5981
2007
2007-02-09T10:00:00+0200
2007-02-09T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле “Інтэрфаксу”, вайсковая пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу паводле артыкула 455 часткі 2 Крымінальнага кодэксу (перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, зьвязанае з гвалтам). У пракуратуры паведамілі, што паводле зьвестак сьледзтва салдат тэрміновай службы Дзьмітры Васількоў, які праходзіў службу ў Ваеннай акадэміі, запярэчыў прапаршчыку ў адказ на загад займацца прыбіраньнем тэрыторыі. У выніку прапаршчык зьбіў салдата.
Зараз салдат знаходзіцца на лекаваньні ў мэдычным цэнтры ўзброеных сілаў, а прапаршчык, які яго зьбіў, адхілены ад займанай пасады на час расьсьледваньня.