Міжнародны дзень правоў чалавека ў Гародні
https://spring96.org./be/news/59828
2012
2012-12-11T08:13:04+0300
2012-12-11T08:13:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/garodnia-10-12-2012.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У дзень абвешчання сусветнай Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека гарадзенскія праваабаронцы зладзілі шэраг невялікіх акцый.
На вуліцы прадстаўнікі праваабарончага цэнтру “Вясна”, Беларускага Хельсінкскага Камітэту і незалежныя праваабаронцы нагадалі жыхарам пра зняволенага Алеся Бяляцкага і міжнародны дзень правоў чалавека. Кніжачкі з Усеагульнай дэклярацыяй правоў чалавека распаўсюджваліся таксама па гарадзенскіх офісах дэмакратычных незалежных арганізацый.
Пазней на офісе Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі адбыўся прагляд дакументальнага фільма “Прычына смерці – прочырк”.