viasna on patreon

Суд апраўдаў моладзевую актывістку Насту Александровіч, незаконна затрыманую напярэдадні мясцовых выбараў

2007 2007-02-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў судзе Фрунзенскага раёну судзьдзя Лукомская Юлія Юр'еўна, заслухаўшы паказаньні сьведкаў з боку абвінавачваньня - чатырох міліцыянтаў, на падставе супярэчлівых сьведчаньняў палічыла віну Насты Александровіч недаказанай і апраўдала моладзевую актывістку. Дзяўчына паведаміла, што судзьдзя сапраўды аб'ектыўна і неперадузята паставілася да разгляду справы, таму вельмі задаволеная прынятым рашэньнем.

Нагадаем, Наста Александровіч была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі і КДБ у сваёй кватэры 12 студзеня падчас правядзеньня ў яе вобыску. Яе абвінавацілі ў брыдкаслоўі (арт. 156 КаАП - дробнае хуліганства) і да суду, які адбыўся 15 студзеня, знаходзілася ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсціна. Паколькі сьведкі не зьявіліся на судовае паседжаньне, а зьвесткі, выкладзеныя ў рапартах міліцыянтаў і пратаколе затрыманьня былі супярэчлівымі, судзьдзя адклала судовае паседжаньне. Цяпер Наста Александровіч мае права патрабаваць маральную кампенсацыю за незаконнае ўтрыманьне яе пад вартай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства