Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, што мелі месца на мінулым тыдні.
“Падзея тыдня” распавядае, як у Беларусі адзначаўся Дзень правоў чалавека. 64 гады таму ААН была абвешчана Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, аднак праблемы з выкананнем палажэнняў фундаментальнага міжнароднага дакумента з боку кіраўніцтва краіны існуюць і сёння.
Госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” - гісторык Вацлаў Арэшка з грамадскага аб'яднання "Дыярыюш". Ён з’яўляецца каардынатарам грамадскага вэб-архіва дакументаў найноўшай гісторыі “Вытокі”. Пра асноўныя мэты і задачы, а таксама складанасці ў працы гэтага праекта – гутарка з госцем.
У музычных паўзах – “Ляпіс Трубяцкі”. Апальны гурт на мінулым тыдні далучыўся да глабальнага марафону Amnesty International у абарону беларускага праваабаронцы-палітвязня Алеся Бяляцкага. Акцыя Amnesty International пройдзе падчас канцэрту “Ляпісаў” у Маскве 30 снежня.