Эўразьвяз: пакуль ёсьць палітвязьні, ня будзе дыялёгу
«Вызваленьне зьняволеных, аднаўленьне іх грамадзянскіх і палітычных правоў — неабходная папярэдняя ўмова аднаўленьня паўнамаштабнага дыялогу. Затым мы маглі б з задавальненьнем выслухаць спакойныя, канкрэтныя і канструктыўныя прапановы Беларусі, яе бачаньне разьвіцьця сваіх адносін зь ЭЗ», — заявіла Мора ў інтэрвію Інтэрфаксу.
«Мы не вядзем і не будзем весьці перамоваў пра іх вызваленьне і рэабілітацыю — гэта рашэньне, якое прымаць Беларусі, і толькі гэта можа вярнуць нас да поўнамаштабнага палітычнага дыялёгу», — дадала дыплямат.
«Вызваленьне траіх палітычных зьняволеных у гэтым годзе — дваіх у красавіку і аднаго ў верасьні — гэта крокі ў правільным кірунку, але многія па-ранейшаму за кратамі і пакараныя доўгімі тэрмінамі турэмнага зьняволеньня (...) Некаторым зь іх дазволілі сустрэцца з Апостальскім нунцыем у Беларусі, гэты крок мы вітаем», — адзначыла Майра Мора.