"Лепшае магчыма" - новы праваабарончы фільм (відэа)
Салігорскія маладафронтаўцы пры падтрымцы чэшкай праваабарончай арганізацыі “Чалавек у нядолі” і незалежнага сайту САЛІГОРСК.org стварылі праваабарончы фільм.
Шаснаццаціхвілінная стужка апавядае пра чатыры паспяховыя гісторыі абароны сваіх правоў жыхарамі Салігорску. Асноўнымі героямі фільму сталі мясцовыя грамадскія дзеячы Аляксей Валабуеў, Леанід Мархотка, Іван Шыла і Мікалай Зімін.
Стваральнікі фільму разлічваюць на практычны вынік сваёй працы:
- Кожны з герояў нашага фільму праз уласную гісторыю поспеху прэзентуе адзін з галоўных чыннікаў гэтага поспеху. У выніку атрымліваецца мэсыдж, які, мы спадзяемся, натхніць іншых на абарону сваіх правоў і інтарэсаў, - кажа маладафронтавец Рыгор Астапеня.
Фільм выкладзены ў сеціва для вольнага прагляду.