Адміністрацыя прадпрыемства “Граніт” працягвае ціск на незалежны прафсаюз
https://spring96.org./be/news/59978
2012
2012-12-17T14:59:57+0300
2012-12-17T14:59:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/granit-vuveska.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гэтым разам кіраўніцтва прадпрыемства, што месціцца ў Мікашэвічах, шукае прычыны, каб пакараць казначэя суполкі гэтага прафсаюзу Анатоля Літвінку.
Паводле словаў актывіста, амаль штодня прадстаўнікі адміністрацыі “Граніту” патрабуюць ад яго тлумачальныя, на падставе якіх робяцца заўвагі, што вельмі хутка могуць быць падставай для звальнення.
Раней такі самы ціск адчувала жонка Анатоля Літвінкі – Людміла, якая таксама працавала на “Граніце” і была звольненая за сувязь са створаным на прадпрыемстве незалежным прафсаюзам. Усе спробы Людмілы Літвінкі працаўладкавацца ў іншыя арганізацыі Лунінецкага раёну застаюцца беспаспяховымі, як толькі ў аддзелах кадраў высвятлялі, што сталася прычынай звальнення з “Граніта”.