viasna on patreon

Анджэй Пачобут: журналістыка ў стылі Hard (відэа)

2012 2012-12-18T16:36:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pachobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Міні-фільм прысьвечаны палітрэпрэсаванаму карэспандэнту "Газэты Выборчай" Анджэю Пачобуту зявіўся ў інтэрнэце. Гісторыя Анджэя Пачобута, пададзеная ў “Хроніцы суднага дня” - фрагмент агульнае карціны і атмасферы перасьледу, у якой працуюць журналісты ў Беларусі.

Анджэй Пачобут асьвятляў падзеі ў Менску 19 сьнежня 2010 г., за гэта быў асуджаны суддзёй Кастрычніцкага суда Менску Натальляй Пратасавіцкай на 15 сутак арышту. Гэта быў ужо другі прысуд журналісту па адной і той жа справе – нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі. Першы раз Пачобута аштрафавалі на 1 млн. 750 тыс. рублёў, але пракуратура апратэставала пастанову суда як занадта мяккую.

18 сакавіка 2011года Гарадзенская абласная пракуратура ўзбудзіла справу супраць Андрэя Пачобута за абразу Прэзідэнта Беларусі (частка 1, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу РБ). 6 красавіка 2011 г. Пачобут быў затрыманы, калі ён накіроўваўся ў Менск для ўдзелу у тэлемасьце з прадстаўнікамі Еўрапейскага Парламенту. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазьней быў ўзяты пад варту на два месяцы. На працягу ўсяго тэрміну журналіст ўтрымліваўся ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы. Супраць яго была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа – за паклёп на Аляксандра Лукашэнку (частка 1, артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ).

Усе ягоныя хадайніцтвы, якія ён падаў пасля азнаямленьня з матэрыяламі справы, былі адхіленыя. Ён прасіў спыніць крымінальную справу праз адсутнасьць складу злачынства, запрасіць у суд “пацярпелага” Аляксандра Лукашэнку і Лідзію Ярмошыну — як сведку. Журналіст таксама прасіў далучыць да справы адмову ў акрэдытацыі, якую ён атрымаў летась з Міністэрства замежных спраў Беларусі, і тэксты інтэрв’ю Лукашэнкі ўкраінскім (за 2008 г.) і расійскім (за 2010 г.) СМІ са словамі пра “фальсіфікацыю выбараў”.

Працэс у закрытым рэжыме пачаўся 14 чэрвеня у судзе Ленінскіга раёна Гародні, праходзіў з перапынкамі і неаднаразова перарываўся.

5 ліпеня 2011 г. А. Пачобут быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Суд апраўдаў журналіста па артыкуле “Абраза Прэзідэнта РБ”, але прызнаў вінаватым у паклёпе. 21 чэрвеня 2012 г. быў арыштаваны дома ў Гародні, супраць яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле “Паклёп на Прэзідэнта”. Падставай сталі нататкі Андрэя ў блогу і ягоныя артыкулы на сайтах “Хартыя-97″ і “Беларускі партызан”.

30 чэрвеня Андрэй Пачобут быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Анджэй Пачобут: журналістыка ў стылі Hard (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства