viasna on patreon

Мікалай Уласевіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь

2012 2012-12-18T20:27:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

 18 снежня ўрэшце скончыўся судовы працэс па адміністрацыйнай справе грамадска-палітычнага актывіста з мястэчка Варняны Мікалая Уласевіча. Астравецкі раённы суд на апошнім паседжанні прызнаў актывіста вінаватым і аштрафаваў яго на 40 базавых велічынь. Гэты адміністрацыйны працэс стаў рэкордным на Гарадзеншчыне па працягласці – спатрэбілася ажно 9 (!) паседжанняў. Прычынай таму тое, што Мікола Уласевіч сам, а пасля з дапамогай адваката змагаўся за свае правы да апошняга. Аднак, урэшце, па глыбокім перакананні самога Уласевіча – суд прыняў абсалютна палітычнае рашэнне, прадыктаванае “зверху”.

Уласевіч адзначае, што ягоная скарга на няпраўныя дзеянні службовых асобаў, якая мусіла таксама разглядацца ў гэтым “аб’яднаным” адміністрацыйным працэсе, фактычна была праігнараваная і не разглядалася зусім.

Нагадаем, што Мікалая Уласевіча затрымалі ў апошнюю выбарчую кампанію за два дні да асноўнага дня галасавання, 21 верасня, і абвінавацілі ў распаўсюдзе незаконаннай агітацыйнай прадукцыі. Праз нейкі час абвінавачванне змянілі на нібыта “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі”.

Цягам бліжэйшых дзён Мікалай Уласевіч мае намер абскардзіць рашэнне Астравецкага раённага суду ў Гарадзенскім абласным судзе.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства