viasna on patreon

Магілёўскі суд пакінуў актывіста БХД на прафуліку ў КДБ (дакумент)

2012 2012-12-19T15:57:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 18 снежня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Юрчанкі пры поўнай згодзе пракурора Паляковай адмовіў у задавальненні скаргі актывіста аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алега Аксёнава супраць УКДБ.

Суддзя палічыў, што УКДБ дзейнічаў ў межах закона і выконваў свае непасрэдныя функцыі ў межах сваёй кампетэнцыі.

Сам Алег Аксёнаў з рашэннем суддзі Юрчанкі не згодзен і цягам бліжэйшых 10 дзён збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне ў Магілёўскім абласным суддзе.

Сам Алег Аксёнаў з рашэннем суддзі Юрчанкі не згодзен, лічыць пастаноўку яго на прафулік парушэннем сваіх канстытуцыйных правоў і сродкам незаконнага палітычнага запалохвання і цягам бліжэйшых 10 дзён збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне ў Магілёўскім абласным суддзе.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што КДБ у сваёй працы выйшаў за межы сваёй кампетэнцыі. Суд так сама праігнараваў сцверджанне Аксёнова, што арт. 1931 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь з’яўляецца антыканстытуцыйным і супярэчыць патрабаванням самога Крымінальнага  кодэкса. Гэта значыць, адказнасць арт. 1931 прадугледжвае за сам факт дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, а не за вінаватыя грамадска небяспечныя дзеянні і грамадска небяспечныя наступствы, як гэта прадугледжана ч.5 арт.3 КК, які называецца «прынцыпы крымінальнага закона і крымінальнай адказнасці.

“Артыкул 1931 Крымінальнага Кодэкса, у якім прадугледжана адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, не ўваходзіць у кампетэнцыю КДБ. У артыкуле 182 Крымінальна-працэсуальнага Кодэкса РБ, які называецца “Падследнасць” прапісана, хто якімі расследваннямі злачынстваў мусіць займацца. Падчас суда была зроблена спасылка на нарматыўны акты, якія нібыта дазваляюць гэта рабіць КДБ. Гэтыя нарматыўныя акты пры агалошванні рашэння суддзя не назваў,  іх няма і ў рашэнні. Суддзя Юрчанка назвы гэтых нарматыўных актаў пакінуў безымяннымі. Сведка, супрацоўнік УКДБ Махунов Андрей, які выклікаў  Аксёнава ва УКДБ, на яго пытанне, за што канкрэтна ён быў пастаўлены на прафілактычны ўлік, адказаў, што за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай партыі БХД і кіраўніцтва яе гарадской структурай, за ўдзел у дзейнасці магілёўскай незарэгістраванай кааліцыі дэмакратычных сіл, за ўдзел у якасці акруговага кардынатара ў кампаніі «За справядлівыя выбары» па Магілёўскай Прамысловай акрузе, арганізацыю ў мінулым годзе страйкавага камітэта на магілёўскім домабудаўнічым камбінаце, за ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе і г.д. Пры абвяшчэнні рашэння суддзя Юрчанка больш падрабязна з указаннем канкрэтных падзей апісаў грамадскую і палітычную дзейнасць Аксёнава”, - гаворыць Барыс Бухель.

“Таксама у судзе падчас агучвання рашэння суддзя Юрчанка спасылаўся на дакументы, якія не разглядаліся ў суддзе, што з’яўляецца істотным парушэннем ГПК і КПК . Увогуле КДБ не прадаставіла ў суд ніводнага пісьмовага дакумента. И суддзі, чамусьці, для вынясення выраку было дастаткова толькі  вусных паказанняў прадстаўніка УКДБ и сведкі – супрацоўніка УКДБ Махунова.

Акрамя таго, суд не устанавіў, якім да ўсё ж дакументам Аксёнаў пастаўлены на прафілактычны ўлік. Ці гэта загад начальніка УКДБ, як сцвярджае Аксёнаў, нумар і дату якога ён у УКДБ перапісаў і ўказаў у скарзе ў суд. Або гэта нейкае невядомая суду і Аксёнаву пастанова начальніка УКДБ, як сцвярджае прадстаўнік УКДБ, нумар і дату якой ён не назваў. На пытанне Аксёнава, які ж дакумент аб пастаноўцы на ўлік ён пакінуў у сіле, суддзя Юрчанка на секунду задумаўся, і адказаў, што калі законам прадугледжана, што пастаноўка на ўлік праводзіцца пастановай, значыць гэта была пастанова.
Мяркую, што УКДБ не прадаставіла ў суд дакументы не таму, што яны могуць раскрыць нейкія сакрэты. Зусім не. У мінулым годзе ў аналагічнае судовае пасяджэнне гэтага ж суддзі Юрчанкі УКДБ без праблем прадаставіла прафілактычную справу і аўдыёзапіс прафілактычнай гутаркі з кіраўніком Магілёўскага аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Шамбалавай Таццяны. Але тады я быў дапушчаны ў судовае пасяджэнне ў якасці прадстаўніка Шамбалавай і выкарыстоўваў супраць УКДБ ўсе іх прамашкі, недарэчнасці і парушэнні КПК, заканадаўства аб справаводстве. І хаця суд адмовіў Шамбалавай у задавальнені скаргі, мяркую, ва УКДБ прайшоў «разбор палётаў», і за ўсё прамашкі і памылкі, выяўленыя ў судовым пасяджэнні, вінаватыя супрацоўнікі УКДБ атрымалі «на арэхі". І, мяркую, менавіта таму, не жадаючы падстаўляцца, яны ў гэты раз нічога, ніякіх доказаў не прадставілі ў суд. А суддзя Юрчанка заплюшчыў на гэта вочы і вынес рашэнне, грунтуючыся на здагадках, што супрацоўнікі УКДБ зрабілі ўсё правільна і законна ...

Гэтае неабгрунтаванае і незаконнае судовае рашэнне мы збіраемся абскарджваць у касацыйным парадку”, - працягвае праваабаронца.

На працягу ўсяго судовага пасяджэння супрацоўнікі УКДБ, суддзя і пракурор пераконвалі Аксёнава, што пастаноўка яго на прафулік нічога для яго не азначае, што ў гэтым няма для яго нічога страшнага, бо ні ў якіх правах ён не абмежаваны і ніякія санкцыі да яго не прымяняюцца . І гэта яны казалі, нягледзячы на ​​тое, што ў судзе некалькі разоў зачытвалася ч.2 арт.28 Закона аб прафілактыцы, у якой, у прыватнасці, ясна пазначана, што супрацоўнікамі КДБ «у дачыненні да грамадзян, якія стаяць на прафілактычным уліку, вывучаюцца ўмовы і лад іх жыцця, ажыццяўляецца кантроль за іх паводзінамі ». Гэта значыць, у гэтым выпадку УКДБ атрымлівае магчымасць без санкцыі пракурора і суда шпіёніць за актывістам і ў святле апошняга пашырэння правоў КДБ, па сваёй волі, напрыклад, забараніць яму без усялякага папярэджання часова ці на ўвесь час выязджаць за мяжу.

Нагадаем, што Алег Аксёнаў быў пастаўлены на прафулік у КДБ 22 кастрычніка 2012 года. Нагодай для гэтага стала нібыта ягоная дзейнасць ад імя незарэгістраванай палітычнай  аргнізацыі –партыі БХД і іншая актыўная палітычная і грамадская дзейнасць. У чым канкрэтна заключаецца злачыннасть гэтай дзейнасці і якія наступілі грамадска небяспечныя наступствы -- супрацоўнікі КДБ адказаць не змаглі.

Варта дадаць, што ў Магілёве на прафуліку КДБ знаходзіцца лідарка магілёўскага  арганізацыйнага камітэту па стварэнні Партыі БХД Таццяна Шамбалава і лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Салаўёў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства