viasna on patreon

З нагоды ўгодкаў Плошчы акцыі пройдуць у Варшаве, Празе, Стакгольме

2012 2012-12-19T16:59:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У польскай сталіцы пікет мае назву "19 снежня — Мы памятаем!"

Нагадаем, 19 снежня 2010 года ў Мінску адбыўся жорсткі разгон масавай апазіцыйнай акцыі. Праз два гады пасля гэтых падзей за кратамі яшчэ знаходзяцца пяць чалавек, чые справы звязаныя з Плошчай: экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, кіраўнік штаба Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, а таксама Васіль Парфянкоў, які быў памілаваны Лукашэнкам і трапіў за краты паўторна за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду.

У сераду а 17-й гадзіне на Замкавай плошчы ў Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі пікета будуць стаяць у сімвалічнай турэмнай камеры, трымаючы ў руках партрэты беларускіх палітвязняў. Акцыю арганізуюць "Еўрапейская Беларусь", офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага і сваякі палітзняволеных.

У Празе на Старамнесцкай плошчы а 14-й гадзіне пачалася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У Стакгольме сёння адбудзецца літаратурны марафон у падтрымку свабоды слова ў Беларусі, прысвечаны Плошчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства