viasna on patreon

Дэпутат Аляксандр Юркевіч ад сустрэчы з рабочымі ўхіліўся

2012 2012-12-21T20:02:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не дачакаліся сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Аляксандрам Юркевічам рабочыя Адкрытага акцыянернага аб’яднання “Бярозабуд”. Больш за месяц таму яны напісалі яму зварот, дзе прасілі прыехаць на сустрэчу, каб разам з кіраўнікамі прадпрыемства і раёна, рабочымі за круглым сталом абмеркаваць далейшы лёс прадпрыемства і калектыва.

Рабочыя лічаць, што прадукцыя прадпрыемства запатрабавана і ліквідаваць яго – гэта бесгаспадарчасць і непрадуманасць. Аднак дэпутат замест асабістай сустрэчы даслаў ліст, у якім паведаміў, што пытанне пра іх працаўладкаванне паставіў перад кіраўніцтвам аб’яднання і раёна, якія паабяцалі далейшае працаўладкаванне работнікаў. Рабочыя такі адказ палічылі звычайнай адпіскай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства