viasna on patreon

У Віцебску рабочых прымусяць працаваць на Каляды

2012 2012-12-24T12:30:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адпаведны факс разаслала кіраўнікам прадпрыемстваў адміністрацыя Першамайскага раёну Віцебска.

У дакумэнце даецца загад арганізаваць працу ў сьвяточныя дні 24-25 сьнежня. Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебску», падпісаў дакумэнт кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёну Мікалай Арлоў.

Прычынай працы ў сьвяточныя дні ў факсе называецца адставаньне «вырабу прадукцыі прамысловасьці» і патрэба падвысіць заробак «да ўзроўню, вызначанага Кіраўніком дзяржавы».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства