Тры вершы палітыка Някляева (відэа)
У інтэрнэце выкладзены новы фільм з серыі "Хроніка суднага часу" прысьвечаны палітрэпрэсаванаму лідару кампаніі "Гавары праўду" паэту Уладзіміру Някляеву.
Фільм мае назву "Тры вершы палітыка Някляева" і ахоплівае пэрыяд ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2010 года і да сёньняшняга дня.
Уладзімір Някляеў у 2010 годзе ініцыяваў стварэньне грамадскай кампаніі «Гавары праўду!», якой улады пазьней адмовілі ў рэгістрацыі. Адзін з лідэраў прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.
Увечары 19 снежня 2010 г. быў зьбіты да непрытомнага стану ў цэнтры Менску па шляху да Плошчы. З чэрапна-мазгавой траўмай патрапіў у шпіталь хуткай дапамогі. Праз некалькі гадзін быў адтуль выкрадзены супрацоўнікамі сьпецслужб. Затрыманьне было жорсткім: пры немагчымасьці хадзіць пасля траўмы яго на коўдры па падлозе ды лесьвіцам выцягнулі з будынка да машыны. Апынуўся ў СІЗА КДБ, быў абвінавачаны па артыкуле “Масавыя беспарадкі”. З моманту зьбіцця 19 снежня 2010 г. да свайго пераводу пад хатні арышт 29 студзеня 2011 г. перанес чатыры гіпертанічныя крызы, пры гэтым не меў магчымасьці сустрэцца з адвакатам.
30 сакавіка 2011 г. абвінавачванне было перафармулявана на ч.1 арт.342 КК РБ (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць гарамадскі парадак, ці ўдзел у іх).
20 траўня 2011 г. ў судзе Фрунзенскага раёна Менску асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 2 гады.