Аляксандру Макаеву - штраф 50 базавых велічынь
У судзе Маскоўскага раёна Менска 27 сьнежня пачаўся разгляд адміністратыўнай справы прадпрымальніка Аляксандра Макаева. Яго вінавацяць па частцы 3 артыкула 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненае паўторна на працягу года). Справу разглядае суддзя Яўген Хаткевіч.
Яшчэ1 сьнежня падчас адзначэньня ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну, ягоны аўтамабіль спынілі супрацоўнікі міліцыі і ДАІ ў мястэчку Грозава. А 13 сьнежня супрацоўнікі РАУС Копыльскага раёну знайшлі Аляксандра Макаева ў Менску на рынку «Ракаўскі кірмаш», дзе ўзялі тлумачэньні і ўручылі пратакол за подпісам маёра міліцыі Шапашнікава Г. А.
Аляксандр Макаеў сваёй віны не прызнае. Суддзя разглядае пісьмовыя доказы па справе і паказаньні сьведкаў.
Сьведкамі з боку Макаева выступаюць Кацярына Садоўская і Мікалай Бамбіза.
У судзе абвешчаны перапынак да 12 гадзін.
***
13.00 Працэс аднавіўся. Судзьдзя Хаткевіч
адмовіў у задавальненьні хадайніцтваў Макаева аб допыце ў судзе сьведак
абвінавачаньня і аб допыце дадатковых сьведак з ягонага боку, паведамляе Радыё Свабода.
13.10 Суд пастанавіў зачытаць паказаньні сьведак. Скрыган, з сельсавету Гозава: у тлумачэньні яна напісала, што з заяўкай на мітынг ніхто не зьвяртаўся. Напісала, што лёзунгаў не было, чыталі малітвы, пелі. Таксама Таісія Дарашэвіч: каля крыжа былі людзі з сьцягамі, траспарантаў не было, лёзангаў таксама. Парадак не парушалі. Давідоўскі — супрацоўнік ДАІ: людзі пелі па-беларуску. Напісаў, што да міліцыянтаў падыходзіў Макаеў і казаў, што гэта ён арганізаваў дадзены мітынг. Мы запатрабавалі, каб мітынг спынілі. Цягам 5 хвілін гэты было выканана. Другі міліцыят Кажура напісаў тое самае.
13.18 Судзьдя абвясьціў перапынак да 14.10 і выйшаў для вынясеньня рашэньня.
14-38. Макаева пакаралі штрафам у 50 базавых велічынь.