Бабруйскія грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў
https://spring96.org./be/news/60242
2012
2012-12-27T11:37:43+0300
2012-12-27T11:37:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/babr-pasht-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па добрай традыцыі, бабруйскія грамадскія актывісты віншуюць палітвязняў з усімі вялікімі святамі. На гэты раз таксама былі адпраўленыя паштоўкі ў розныя куткі Беларусі.
-Гэта ўжо трэці год запар, калі бабруйчане віншуюць палітвязняў з Раством і Новым годам, - адзначае грамадская актывістка Вольга Піманава. – Сумна ўсведамляць, што яны дасюль у няволі. Але мы верым, што кожны асобны ліст ці паштоўка, якія даляцяць да іх, падораць ім крыху надзеі і святла.
Таксама мясцовыя актывісты вырашылі падтрымаць Тамару Уладзіміраўну, бабулю Яўгена Васьковіча, і зноў падпісалі яе на газету “Наша Ніва”. Яна вельмі любіць гэтае выданне, бо там часта пішуць пра ўнука.