viasna on patreon

Магілёўскія актывісты АГП збіраюцца абскарджваць забарону 10 пікетаў

2012 2012-12-27T15:45:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мерапрыемствы мусілі адбыцца 19 снежня і былі прымеркаваныя да другой гадавіны разгону “Плошчы”. Пра свой намер звярнуцца ў суд паведаміў лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ўладзімір Шанцаў.

“Нам адмовілі таму, што мы прасілі дазвол на пікеты ў нявызначаных гарвыканкамам месцах. У Канстытуцыі напісана, што людзям гарантавана свабода мітынгаў і сходаў. Па невядомых прычынах наш асноўны Закон дзяржавы не дзейнічае. Праўладныя арганізацыі БРСМ і “Белая Русь” праводзяць свае мерапрыемствы ў горадзе дзе захочуць, а дэмакратычныя арганізацыі і партыі горада адпраўляюць на ўскрайкі. Гэта несправядліва”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

Нагадаем, што пікеты мусілі адбыцца ў цэнтры горада на вуліцы Ленінскай пад лозунгам “Скралі выбары, каб прадаць краіну”. Падчас пікетаў актывісты АГП планавалі нагадаць пра існуючых у краіне палітвязняў і паказаць людзям, што ў краіне няма свабодных выбараў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства