viasna on patreon

Бабруйск: энерганагляд падключыўся да ціску на каардынатара “Гавары праўду”

2012 2012-12-27T18:32:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babr-papiar-miadz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алена Мядзведзева, бабруйскі каардынатар кампаніі “Гавары праўду” паведаміла, што яе кватэру ў яе адсутнасці чатыры разы наведалі супрацоўнікі энерганагляду.

-Нягледзячы на тое, што я маю на руках квіткі аб аплаце электарэнергіі, у маю кватэру прыйшлі дзве супрацоўніцы з энерганагляду, і патрабавалі аплаты з маіх непаўнагадовых дачкі і ўнучкі. Я ў той час была ў ад’ездзе, пра што дзеці і паведамілі службоўцам, але яны пасля першага візіта прыходзілі яшчэ тры разы.

Алена Мядзведзева кажа, што супрацоўніцы энерганагляду патрабавалі ад дзяцей аплаціць электраэнергію. Тыя, у сваю чаргу, безвынікова спрабавалі давесці да правяраючых, што гаспадыня кватэры спраўна аплочвае “камуналку”, але яны не ведаюць, дзе знаходзяцца квітанцыі.

-У мяне ўзнікла пытанне, хто і па якому праву ў адсутнасці дарослых, дае магчымасць патрабваць з дзяцей і пагражаць ім адключэннем святла. Таксама яны пакінулі папярэджанне, нават не аформленае    належным чынам! Натуральна, я напісала скаргу і ў “Магілёўэнерга”, і на імя пракурора Першмайскага раёна Бабруйска. Да скрагі я прыклала квіткі па аплаце і папярэджанне ад супрацоўніц энерганагляду. Прашу правесці праверку па факту ціску на маіх дзяцей.

Бабруйчанка мяркуе, нагодай для візіта ў яе кватэру можа быць тое, што менавіта тут знаходзіцца офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы”.           

Нагадаем, што і раней каррдынатарка кампаніі “Гавары праўду” неаднаразова сутыкалася з ціскам, з боку міліцыі і КДБ. У яе кватэры праводзіўся вобшук, падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года, і тады дома таксама была толькі непаўнагадовая ўнучка актывісткі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства