Бабруйск: з ціскам на актывістку “Гавары праўду!” будзе разбірацца пракуратура
https://spring96.org./be/news/60333
2013
2013-01-03T15:18:04+0300
2013-01-03T15:18:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/miadzviedzievababrujsk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скаргу бабруйскага каардынатара кампаніі “Гавары праўду!” Алены Мядзведзевай перанакіравалі ў пракуратуру Ленінскага раёна. Нагадаем, актывістка прасіла разабрацца ў правамернасці дзеянняў супрацоўнікаў “Бабруйскіх электрычных сетак”, якія ціснулі на яе непаўнагадовых дачку і ўнучку.
Алена Мядзведзева накіравала скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёна, і адтуль прыйшоў адказ, што зварот, па паднагляднасці, будзе разглядаць Артур Карапецян, старэйшы дарадца юстыцыі, пракурор Ленінскага раёна. Напэўна, гэта звязана з тым, што менавіта на тэрыторыі гэтага раёна і знаходзіцца філіял “Магілёўэнерга”.
-Я настроілася вельмі рашуча, - кажа Алена Мядзведзева, - і буду дабівацца справядлівасці ва ўсіх магчымых інстанцыях.